Запрашае «Залатая пчолка»!

Традыцыйна напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей у Клімавічах разгараецца феерверк талентаў Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”.
Сёлетні фестываль — XI па ліку, праходзіць з 25 па 29 мая. Удзел у ім прыме і дэлегацыя Кіраўшчыны.
У гэтыя дні ў Клімавічах наладжваюцца паказальныя выступленні творчай моладзі, выставы работ дэкарытыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, выставы-продажы творчых работ майстроў і іх выхаванцаў, конкурсы малюнкаў, у тым ліку і на асфальце.
Для ўдзельнікаў і гасцей “Залатой пчолкі” праходзяць прэс-канферэнцыі, канцэрты, забаўляльныя праграмы. А напрыканцы іх чакае святочны феерверк, агнявое шоў і кацэрт майстроў мастацтваў “Падарунак ад МТС”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.