Дзеля паляпшэння якасці абслугоўвання

Для таго, каб выконваць запланаваныя аб’ёмы работ, суб’ектам гаспадарання без сучаснай тэхнікі сёння не абысціся. Гэта добра разумеюць і ў ААТ “Райпаліўзбыт”, а таму імкнуцца папоўніць свой парк новымі відамі машын і агрэгатаў. Так, летась былі набыты новы трактар “Беларус”, два прычэпы ПТС-6, бензапіла “Штыль-321”.
Гэта дазволіла істотна паскорыць працэс нарыхтоўкі паліва і палепшыць якасць абслугоўвання заказчыкаў.
Няма сумненняў, сітуацыя ў бліжэйшы час будзе яшчэ больш стабільнай, бо зусім нядаўна згодна рэспубліканскай праграмы энергазберажэння прадпрыемства набыло транспартна-пагрузачную машыну МТПЛ-5, дзякуючы чаму цяпер поўнасцю выключана ручная праца пры пагрузцы і разгрузцы лесаматэрыялаў.
Новы прычапны агрэгат даручаны вопытнаму трактарысту Васілю Багданаву, якога мы сустрэлі нядаўна на двары прадпрыемства разам з загадчыцай склада Валянцінай Рудак (на здымку) падчас абмеркавання імі пытанняў пастаўкі паліва жыхарам раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.