Гучаў заключны акорд…

З выпадку заканчэння навучальнага года напрыканцы мая ў Кіраўскай дзіцячай школе мастацтваў адбылося свята.
Для 42-х вучняў яно стала заключным акордам вучобы ў школе мастацтваў, момантам развітання з любімымі педагогамі.

Сёлетні выпуск тут асаблівы: пасведчанні аб заканчэнні школы атрымалі першыя выпускнікі харэаграфічнага класа і першыя выпускнікі музычнага аддзялення філіяла а/г Баравіца.
Гады вучобы ў школе мастацтваў пакінулі пэўны след у жыцці кожнага выпускніка. У іх памяці назаўсёды застануцца канцэрты, конкурсы і фестывалі, у якіх даводзілася прымаць удзел.
Пасля атрымання пасведчанняў рабяты выказалі ўдзячнасць сваім настаўнікам за атрыманыя веды, набытыя ўменні, цярпенне, разуменне і падтрымку. Зразумела, не ўсе яны у будучым стануць прафесійнымі музыкантамі, мастакамі, танцорамі, але любоў да музыкі, мастацкае бачанне свету, разуменне прыгажосці руху танца абяцалі пранесці праз усё жыццё.
Шэраг навучэнцаў школы мастацтваў за выдатную вучобу і прыкладныя паводзіны быў узнагароджаны граматамі, атрымаў падзякі за актыўны ўдзел у грамадскім і канцэртным жыцці школы.
На “ўра” прайшоў канцэрт, падрыхтаваны сіламі выпускнікоў і навучэнцаў.
Галіна РУСЕЦКАЯ.
На здымках: вучні Кіраўскай дзіцячай школы мастацтваў падчас канцэртаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.