Іранская дэлегацыя ў «Рассвеце»

Днямі ў Беларусь прыбыла рабочая група Міністэрства сельскай гаспадаркі Ісламскай Рэспублікі Іран з мэтай пашырэння і паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. У праграме знаходжання іранскай дэлегацыі на беларускай зямлі — азнаямленне з работай мясцовых сельскагаспадарчых арганізацый і прадпрыемстваў.
Госці пабывалі ў нашым раёне і наведалі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, дзе азнаёміліся з тэхналогіямі вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. На цяплічным камбінаце цікавіліся тэхналогіяй вырошчвання і апрацоўкі таматаў, умовамі работы калектыву.
Работнікі Мышкавіцкага сельскага Дома культуры падрыхтавалі для замежных гасцей невялікую канцэртную праграму і экскурсію.
Дэлегацыя наведала таксама санаторый імя К.П.Арлоўскага.
Прадстаўнікі іранскай рабочай групы адзначылі, што засталіся вельмі задаволенымі гасцінным прыёмам, аказаным ім на кіраўскай зямлі.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.