Кіраўскія жывёлаводы — адны з лепшых у рэспубліцы!

Калегія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання падвяла вынікі рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2010 годзе. У лік лепшых у краіне сельгас-прадпрыемстваў і асобных жывёлаводаў трапілі і прадстаўнікі Кіраўшчыны.
Адразу ў некалькіх намінацыях фігурыруе СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт”. Гаспадарка заняла першае месца сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія спецыялізуюцца на вытворчасці малака і не маюць жывёлагадоўчых комплексаў. Гаспадарка ўзнагароджана ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй на суму 20 млн. руб. Пераможцамі спаборніцтваў у розных намінацыях сталі прадстаўнікі “Чыгірынкі”: галоўны заатэхнік Любоў Корзун, галоўны ветэрынарны ўрач Наталля Філіпава, загадчыца Чыгірынскай малочнатаварнай фермы Надзея Сакальніцкая.
Аднымі з лаўрэатаў прызнаны: сярод заатэхнікаў-селекцыянераў — Святлана Афонькіна з СВК “Чырвоны баец”, сярод тэхнікаў, занятых штучным асемяненнм кароў і цялушак — Аляксандр Дастанка, сярод аператараў машыннага даення кароў — Алена Мялешкіна, сярод аператараў па абслугоўванню дойнага статка (даглядчыкаў-пастухоў) — Генадзь Іваноў (усе з СВК “Калгас “Ніва”), сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту — Зінаіда Таркан з ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Віншуем лепшых жывёлаводаў краіны з працоўнай перамогай! Няхай множацца працоўныя дасягненні прадстаўнікоў Кіраўшчыны!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.