Лаўрэаты спецыяльнай прэміі аблвыканкама

Лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы сёлета сталі адразу трое кіраўчан у наступных намінацыях: “ахова здароўя” — намеснік галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Ігар Міхайлавіч Палякоў, “адукацыя” — вучаніца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Мышкавіцкая сярэдняя школа” Аксана Жук, “сацыяльная абарона насельніцтва” — загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў установы “Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслу-гоўвання насельніцтва” Ірына Іванаўна Тарабуева з уручэннем дыплома і прэміі ў памеры 50 базавых велічынь.
Сардэчна віншуем лаўрэатаў прэміі аблвыканкама, а чытачам “раёнкі” паведамляем, што рэдакцыя мае намер расказаць больш падрабязна аб кожным з лаўрэатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.