Нарыхтоўка кармоў нарошчвае тэмпы

У сельгасарганізацыях вызначыліся свае лідары, звесткі аб якіх прадаставіў райкам прафсаюза работнікаў АПК.
Ля адміністрацыйнага будынка РАПТЗ быў узняты флаг у гонар трактарыстаў-машыністаў А.Л.Тылінскага і У.Я.Сакалоўскага: першы на камбайне “Ягуар-850” здрабніў 708 тон сянажнай масы, другі перавёз яе 190 тон.
У СВК “Калгас “Беларусь” лідзіруюць М.В.Бялянаў, які на кормаўборачным комплексе КГ-6 “Палессе” падабраў і здрабніў 605 тон сянажнай масы, і М.В.Габрусь: на МАЗе ён перавёз яе 155 тон.
На нарыхтоўцы кармоў у СВК “Добасна-агра” вынікова працуе Ф.Р.Петрусёў: на яго рахунку больш за 174 тоны падабранай і здрабнёнай зялёнай масы на КЗР-10, на адвозе шчыруюць Ю.М.Бычкоў, А.М.Бычкоў, Я.М.Кавалёў, В.М.Глушакоў, П.А. Кучынскі.
У СВК “Калгас “Свярдлова” А.Л.Іванчыкаў на камбайне “Палессе-2250” узняў 400 тон сянажнай масы, на адвозцы заняты А.А.Шаўцоў, М.В. Казакоў, С.А.Пафераў.
На касьбе траў у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага шчыруе М.В.Вербенка, у РУП “Жылічы” — В.С.Рудзько, СВК “Калгас “Ніва” — А.І.Стэльмакоў.
Няхай і далей праца на “зялёным жніве” прыносіць плён!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.