НАЗНАЧЭННІ

26 мая 2011 года на пасаду начальніка Кіраўскага раёна газазабеспячэння філіяла РУП “Магілёўаблгаз” назначаны Генадзь Георгіевіч ПІНЧУК.
Нарадзіўся Г.Г.Пінчук у 1964 годзе ў г.Бабруй-ску. У 1984 годзе закончыў Бабруйскі аўтатранспартны тэхнікум, у 2010 годзе — УА “Беларусккі дзяржаўны эканамічны універсітэт” у г.Бабруйску.
Уся працоўная дзейнасць Г.Г.Пінчука, пачынаючы з 1986 года, калі дэмабілізаваўся з сапраўднай службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, непасрэдна звязана з РУП “Магілёўаблгаз”. Пачынаў з пасады механіка аўтатранспартнага цэха Бабруйскага міжраённага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі, потым працаваў на пасадах інжынера, начальніка аварыйна-дыспетчарскай службы, начальніка транспартна-экспедыцыйнай службы, начальніка службы рэжымаў газазабеспячэння і ўліку расходу газа, інжынера па рабоце з насельніцтвам па прынцыпу “адно акно”, начальніка службы эксплуатацыі і рамонту ўнутрыдамавога газавага абсталявання.
Жанаты, мае дарослага сына.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.