Не губляйце асцярожнасці!

Лета ў нашым разуменні традыцыйна асацыіруецца з сезонам водпускаў, школьных канікулаў і пачатку купальнага сезону. Каб прыемны і карысны адпачынак на ўлонні прыроды, каля вадаёмаў не закончыўся трагічна, а такія выпадкі, на жаль, здараюцца, неабходна выконваць элементарныя правілы паводзін на вадзе. Па-першае, накіроўваючыся купацца, адмоўцеся ад ужывання спіртнога, не заплывайце далёка ад берага на глыбіню, нават калі вы ўпэўнена трымаецеся на вадзе. Памятайце, што нельга, знаходзячыся на незнаёмым вадаёме, ныраць з берагу, плацін, мастоў і дрэў. Не пакідайце сваіх дзяцей адных каля вады, не дазваляйце ім купацца без вашага нагляду.
Адпачываючы на прыродзе, не забывайце сачыць за ўласнымі рэчамі, каб не сапсаваць сабе настрой, а, збіраючыся дадому, падумайце аб тых, хто будзе адпачываць тут заўтра: прыбярыце за сабой, а смецце пакінце ў спецыяльна адведзеным месцы. Дзякуючы культуры вашых паводзін, праяўленых асцярожнасці і ўвазе, магчыма будзе пазбегнуць няшчасных выпадкаў на вадзе, учынення правапарушэнняў, а таксама захаваць у чысціні вадаёмы і прыбярэжныя палосы.
Алег ПАД’ЯЛОЎСКІ,
начальнік аддзела
аховы правапарадку РАУС.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.