Што ні кажы, справа — у сене, сенажы…

Учора райкам прафсаюза работнікаў АПК назваў лідараў сярод гаспадарак раёна на нарыхтоўцы кармоў для грамадскага пагалоўя. Адна з першых пазіцый па тэмпах нарыхтоўкі — у ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.А па закладцы сенажу яно наогул ужо выканала даведзенае заданне: нарыхтавана 4528 т сянажнай масы або 101% да плана. Тым не менш, на гэтым у РАПТЗ не спыняюцца. Як нам паведаміў намеснік дырэктара па гаспадарцы В.У.Бяляўскі, усяго скошана першым укосам 445 га ці 58% да плана. Тры сянажныя траншэі закладзены ў Любоніцкай зоне, прычым на кожную затрачвалася не больш, як паўтара сутак. Зараз за-кладваецца траншэя ў Пацавай Слабадзе, бу-дзе тут і яшчэ адна. Травастой выдаўся добрым, асабліва радуе канюшына. Так што, плануюць у гаспадарцы толькі з першага ўкосу атрымаць больш, чым 7 тыс.т сенажу, а ўсяго ставяць задачу нарыхтаваць яго 8800 т.
Да нарыхтоўкі сена прыступілі ў РАПТЗ толькі ўчора. Колькасць тэхнікі спрыяе таму, каб нарыхтоўваць яго шпаркімі тэмпамі, ды і надвор’е пакуль дазваляе. Але ж паскарэнне ў рабоце не пашкодзіць. Усяго сена патрэбна гаспадарцы 1800 т, прычым 800-900 т плануецца назапасіць першым укосам.
Нягледзячы на спёку, з рання да вечара шчыруе атрад механізатараў. Задзейнічаны на палях тры кормаздрабняльнікі, тры ротарныя і адна прычапная касілка, 10-11 адзінак тэхнікі на адвозцы і дзве — на трамбоўцы масы, трое грабель. Абсалютны лідар у раёне на здрабненні масы — малады механізатар Аляксандр Тылінскі (на здымку), які на “Ягуары” здрабніў яе 2442 тоны. Да слова, зусім нядаўна Аляксандр атрымаў без адрыву ад вытворчасці вышэйшую адукацыю ў Беларускай сельгасакадэміі. Сучасная тэхніка і эфектыўная работа ў сельскай гаспадарцы патрабуе грунтоўных ведаў…
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.