Сумеснымі намаганнямі пераадолеем часовыя цяжкасці

У мінулую пятніцу, 3 чэрвеня, старшыня Магілёўскага аблвыканкама П.М.Руднік правёў чарговую пашыраную прэс-канферэнцыю для журналістаў рэспубліканскіх, абласных і раённых сродкаў масавай інфармацыі. Пытанні, цікавячыя ўдзельнікаў прэс-канферэнцыі, тычыліся сітуацыі на валютным і спажывецкім рынку, цэн на тавары, дзейнасці народнагаспадарчага комплексу вобласці.
У пачатку сустрэчы губернатар коратка нагадаў дасягненні Магілёў-шчыны па выніках трэцяй пяцігодкі, дзякуючы якім рэгіён стаў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва сярод абласцей і г.Мінска за дасягненне ў 2006-2010 гадах найлепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і занесены на Рэспублікаснкую Дошку гонару. Гэта пераканаўчы стымул для далейшай выніковай работы і хутчэйшага пераадольвання складанасцей, з якімі сутыкнулася сёння не толькі Магілёўшчына, але і краіна ў цэлым.
П.М.Руднік прааналізаваў прычыны ўзнікнення крызісных з’яў і асабліва адзначыў адну з іх — перакос у вобласці экспарту-імпарту, у чым сваю адмоўную ролю адыгралі суб’екты малога і сярэдняга бізнесу. “Многія чыстыя імпарцёры, — заўважыў губернатар, — набывалі тавар за мяжой, прывозілі яго да нас у краіну і рэалізоўвалі за беларускія грошы, іх мянялі на валюту і зноў закупалі тавар за мяжой. Гэта, натуральна, прывяло да дыспрапорцыі ў адмоўным сальда”.
Як паведаміў губернатар і далей праінфармаваў начальнік упраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама А.А.Буянаў, які прымаў удзел у прэс-канферэнцыі, на працягу тыдня ўпраўленне гандлю і паслуг праводзіла актыўную работу ў напрамку зніжэння цэн. І ў многіх гандлёвых кропках сёння можна ўбачыць так званыя “маячковыя” цэны, дзе новы кошт ніжэйшы, чым ранейшы. Да таго ж у сферы гандлю ўкараняецца “сістэма лаяльнасці”. Ёсць дамоўленасць з кіраўнікамі буйных сецевых магазінаў, як, напрыклад, “Перекрёсток”, аб тым, што імі будуць уведзены дысконтныя карты для пенсіянераў і маламаёмных людзей. Аднаўляецца работа так званых “ветэранскіх магазінаў”, дзе будуць зніжаны надбаўкі на тавары.
Губернатар адзначыў, што гандаль нашай вобласці гатовы браць на сябе дадатковую сацыяльную абарону насель-ніцтва, толькі не вельмі ахвотна пакуль удзельнічаюць ва ўкараненні “сістэмы лаяльнасці” індывідуальныя прад-прымальнікі. Старшыня аблвыканкама выказаў упэўненасць, што гэта часова.
Кіраўнік вобласці заўважыў, што за рэалізацыяй “сістэмы лаяльнасці” будзе наладжаны кантроль, пастаянна праводзіцца маніторынг, каб пазбегнуць злоўжыванняў на спажывецкім рынку.
У ходзе прэс-канферэнцыі ішла размова і аб таварах “крытычнага імпарту”, якія вобласць набывае за валютныя сродкі. П.М.Руднік адзначыў: “Тут дадзена каманда, каб нашы аптовыя базы актыўна рэалізоўвалі за мяжой тую прадукцыю, якая карыстаецца найбольшым попытам, за выручаную валюту закупалі той жа чай, кофе і пастаўлялі ў рознічную сетку”. З пастаўшчыкамі “крытычнага імпарту” штодзённа вядуцца перагаворы аб зніжэнні цэн на прывазную прадукцыю.
У цэнтры ўвагі ўлады — узровень даходаў насельніцтва. Перад кіраўнікамі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі пастаўлена задача падняць заработную плату як мінімум на 10-15%.
Губернатар надаў увагу пытанням стварэння новых рабочых месц і новых прадпрыемстваў, асабліва ў малых гарадах рэгіёна: іх неабходна адкрыць па 2-3 у кожным раёне. Былі прыведзены канкрэтныя прыклады стварэння такіх прадпрыемстваў у Быхаве (філіял ААТ “Магатэкс”), Бабруйску (вытворчасць дзіцячага харчавання, 95% якога раней завозілася з-за мяжы), Асіповічах (выпуск мыючых сродкаў). Упор пры адкрыцці такіх суб’ектаў гаспадарання робіцца на вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі. Адзін з асноўных прыярэтэтаў таксама — перапрацоўка мясцовай сыравіны.
Увага падчас сустрэчы была нададзена пытанням прыцягнення ў вобласць прамых замежных інвестыцый, дынаміка ў гэтай справе вельмі абна-дзейваючая. І ў “інвестыцыйным партфелі” вобласці,заўважыў П.М.Руднік, ёсць праекты, якія могуць забяспечыць дасягненне пастаўленага вобласцю амбіцыёзнага задання — прыцягненне 567 мільёнаў долараў прамых замежных інвестыцый.
У ходзе прэс-канферэнцыі закраналіся пытанні дзейнасці аграпрамысловага комплексу ў сённяшніх умовах, будаўніцтва жылля і іншыя.
П.М.Руднік выказаў упэўненасць у тым, што дзякуючы сумесным намаганням выканаўчай улады і грамадства, мы хутка пераадолеем часовыя цяжкасці і выйдзем са складанай сітуацыі.
Наталля ХАДАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.