У зборнай вобласці амаль усе — кіраўчане

Спартыўна-турысцкая база “Барсукі” стала месцам правядзення трэніровачных зборў каманды Магілёўскай вобласці па веласпорце, якая рыхтуецца да рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў. Абрана Кіраўшчына для падрыхтоўкі была невыпадкова: выхаванцы нашай ДЮСШ нядаўна ўпэўнена выйгралі абласную спартакіяду, і на 80% абласная зборная будзе складацца з кіраўчан, прычым у камандзе дзяўчынак — усе прадстаўніцы нашай ДЮСШ. Гонар Магілёў-шчыны будуць абараняць Сяргей Котаў, Канстанцін Бяляўскі, Марына Кучынская, Марыя Рудак, Таццяна Кобазава, Вераніка Русецкая і Надзея Свіркова. Трэніруе каманду, у аснову якой увойдзе 10 чалавек, таксама наш прадстаўнік — старшы трэнер ДЮСШ Сяргей Клімовіч.
Юрый ЦІШКОЎ, трэнер ДЮСШ па веласпорце.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.