Упэўненым поступам — у Італію!

Нацыянальная зборная Беларусі па пляжным футболе рыхтуецца да адборачнага тура Еўралігі, які пройдзе ў канцы ліпеня ў Італіі. Нагадаем, што ў саставе галоўнай каманды краіны выступаюць кіраўчанін Вадзім Бокач, які з’яўляецца яе віцэ-капітанам, і яшчэ адзін новы прадстаўнік каманды “Кіраўск-ДЮСШ” Ігар Брыштэль. У сувязі з падрыхтоўкай графік вы-ступленняў зборнай вельмі насычаны. У хуткім часе плануюцца сустрэчы са зборнымі Польшчы і Украіны. А першыя спарынгі з сапернікамі беларусы правялі вельмі ўдала. У Вільнюсе наша каманда прыняла ўдзел у міжнародным турніры і святкавала перамогу! Спачатку беларусы перайгралі зборную Малдовы — 3:2.
Перамога над расіянамі — зборнай Калінінград-скай вобласці — была куды больш упэўненай — 9:4. Тлустую кропку зборная Беларусі паставіла ў матчы з гаспадарамі — камандай Літвы, перайграўшы яе з лікам 6:1. Двума галамі вызначыўся і Вадзім Бокач: адным — у матчы з расіянамі, другім — з літоўцамі.
Віктар ГАЛОМЗІК, дырэктар ДЮСШ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.