Выпускнікі-медалісты

Па традыцыі, прадстаўляем на старонках раённай газеты залатых медалістаў 2011 года. Гэтыя юныя, таленавітыя, неардынарныя рабяты — сапраўдная гордасць раёна, сваіх школ, у якіх на працягу адзінаццаці гадоў настойліва набывалі веды. І, вядома ж, гонар і гордасць сваіх бацькоў.

Аксана ЖУК,
Мышкавіцкая СШ

Вучаніца высокіх інтэлектуальных здольнасцей. Да заняткаў ставіцца з поўнай адказнасцю, настойлівая ў авалодванні ведамі. Пераможца раённых конкурсаў доследных работ па матэматыцы і гісторыі. Валодае цудоўнымі лінгвістычнымі здольнасцямі. Аксана — неаднаразовы пераможца раённых, абласных і ўдзельнік рэспубліканскіх прадметных алімпіяд па нямецкай мове.
У 2009 г. прызнана раённым выканаўчым камітэтам пераможцай у намінацыі “Лепшы вучань”, у раённым конкурсе “Вучань года-2010” заняла 2-е месца, сёлета стала лаўрэатам спецыяльнай прэміі аблвыканкама ў сацыяльнай сферы.
Выхаваная,тактоўная, сціплая, праўдзівая са старэйшымі і равеснікамі.
Актыўная ўдзельніца мастацкай самадзейнасці, добра спявае, іграе на фартэпіяна, захапляецца харэаграфіяй, з’яўляецца арганізатарам цікавых спраў, бяззменная вядучая агульна-школьных мерапрыемстваў.
Марыць звязаць сваё будучае з перакладчыцкай дзейнасцю.

Максім МАКАРОНАК,
Паўлавіцкая СШ

Цікаўны і абаяльны, на-дзейны сябар, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Запаветная дзіцячая мара — вынайсці машыну часу. Любімыя прадметы — матэматыка і фізіка.
Першае асабістае дасягненне ў вучобе — перамога ў алімпіядзе па матэматыцы ў 3-м класе, яна стала прыступкай на шляху да шматлікіх наступных поспехаў у авалодванні ведамі.
Максім — неаднаразовы пераможца і прызёр не толькі школьных і раённых, але і абласных, а таксама рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. Прэзідэнт “Школьнай рэспублікі”.
Стварае камп’ютарныя прэзентацыі і праграмы, праекты, анімацыйныя ролікі і відэафільмы, любіць падарожжы і актыўны адпачынак. У будучым марыць стаць дыпламатам.
З пяшчотай і ўдзячнасцю ставіцца да сваіх бацькоў, якія заўсёды яго падтрымліваюць і дапамагаюць ва ўсім, а таксама да настаўнікаў, якія даюць сваім вучням веды, дораць часцінку душы і сэрца.

Наталля БЯРЖАНІНА,
Мышкавіцкая СШ

Выдатніца вучобы, актыўная ўдзельніца раённых прадметных алімпіяд, лаурэат абласнога конкурсу доследных работ “Летапіс школы”.
Вызначальнымі рысамі характару Наталлі з’яўляюцца адказнасць, пачуццё таварыства, дакладнасць і ахайнасць у справах. У вучобе перавагу надавала прадметам фізіка-матэматычнага цыклу. Разам з тым, неабыякавая да гуманітарных дысцыплін, у прыватнасці, літаратуры. Шмат чытае, можа падтрымаць гутарку на любую тэму. Тактоўная, добразычлівая.
Марыць стаць студэнткай механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.