Якасць падрыхтоўкі спецыялістаў — высокая

Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж паспяхова прайшоў чарговую атэстацыю, якая праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў раз у пяць гадоў.
У рамках атэстацыі чацвертакурснікі каледжа пісалі кантрольныя работы па комплексу дысцыплін і паказалі неблагі рэзультат: разыходжання паміж адзнакамі, вы-стаўленымі камісіяй Дэпартамента кантролю якасці Міністэрства адукацыі, і бягучымі адзнакамі навучэнцаў практычна не назіралася. Камісіяй былі высока ацэнены метадычныя комплексы і распрацоўкі, падрыхтаваныя ў сценах навучальнай установы. Такім чынам, каледжаўцы па-цвердзілі высокі ўзровень ведаў, а навучальная ўстанова — якасны ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў сельскагаспадарчага профілю.
Дарэчы, як паведаміў намеснік дырэктара каледжа С.А.Лапянок, упор у іх робіцца на практыка-арыентаванае навучанне. Выпускнікі каледжа ў большасці сваёй накіроў-ваюцца на работу ў тыя арганізацыі аграпрамысловага комплексу, дзе дагэтуль праходзілі тэхналагічную і пераддыпломную практыку: карысць ад гэтага відавочная — і маладыя спецыялісты ведаюць спецыфіку сваёй работы, мікраклімат калектыву, і ў гаспадарках дасведчаны аб іх падрыхтаванасці, здольнасці працаваць на тым або іншым участку.
Камісія ў ходзе атэстацыі станоўча адзначыла работу кіраўніцтва і калектыву навучальнай установы па эканоміі бюджэтных сродкаў, энергарэсурсаў.
У рамках атэстацыі навучэнцы прадэманстравалі свае творчыя, спартыўныя здольнасці. Быў дадзены канцэрт з удзелам акадэмічнага хору Жыліцкага сельгаскаледжа, дыпламанта рэспубліканскага конкурсу мастацкай творчасці навучэнцаў “Арт-вакацыя”. Відовішчным выступленнем пакарыла членаў камісіі і ўсіх гледачоў каманда Клуба вясёлых і знаходлівых “БЭМС”, пераможца раённага турніру. Прайшоў таксама Дзень здароўя з масавымі і індывідуальнымі спартыўнымі спаборніцтвамі, таварыскім матчам па футболе паміж камандамі каледжа і СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Наталля ХАДАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.