За ўмацаванне міру і бяспекі

Сёлета Фонд міру ад-значыў 50-годдзе з дня ўтварэння. За гады сваёй дзейнасці ён стаў адной з самых масавых і ўплывовых грамадскіх арганізацый, сваімі міратворчымі і дабрачыннымі акцыямі набыў вялікі аўтарытэт як у краіне, так і за мяжой.
Шмат добрых спраў на рахунку раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Фонд міру”, якая на ўсіх этапах сваёй дзейнасці рэалізоўвае задачы па ўмацаванні міру. Кіруе раённым ад-дзяленнем намеснік старшыні райвыканкама В.У.Гаршкова. Нядаўна на пасяджэнні раённага Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафсаюзных і дзяржаўных арганізацый было разгледжана пытанне аб рабоце раённага аддзялення Фонду міру, ушанаваны яе актывісты.
Як адзначыла ў прамове В.У.Гаршкова, у цэнтры ўвагі арганізацыі — выкананне праграм “Памяць”, “Клопат”, “Наша Радзіма — Беларусь” і іншых сацыяльна значных праграм і праектаў.
Нямала робіцца па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн, уладкаванні і захаванні помнікаў, абеліскаў, брацкіх магіл, месц пахавання загінуўшых воінаў. Пачуццё гонару выклікае ўдзел у будаўніцтве помніка “Дзецям вайны” ў Магілёве, мемарыялу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў в.Боркі нашага раёна, уладкаванні іншых памятных месц.
Акцыя “Наша ўвага — ветэранам вайны і працы, інвалідам” прапісалася ў сумеснай дзейнасці дзяржаўных структур і грамадскіх фарміраванняў, у тым ліку і Фонду міру. Шмат добрых спраў зроблена і ў ходзе рэалізацыі рэспубліканскай акцыі “Вы мір заваявалі, мы яго абаронім!”
Фонд міру аб’ядноўвае намаганні працоўных калектываў, навучальных устаноў, культуры, насельніцтва па месцы жыхарства ў правядзенні традыцыйнага Тыдню міру.
У рамках праграмы “Клопат” аказваецца дапамога ўдзельнікам вайны, інвалідам, а таксама падтрымка малазабяспечаным сем’ям, адзінокім грамадзянам, дзецям-інвалідам.
Згодна праграмы “Мая Радзіма — Беларусь” праводзяцца мерапрыемствы, конкурсы, віктарыны, паходы і экскурсіі па вывучэнні роднага краю.
Шмат робіцца па фар-міраванні здаровага ладу жыцця, падтрымцы таленавітай моладзі.
Усе карысныя справы пералічыць немагчыма. Добраахвотны ўзнос у Фонд міру — гэта канкрэтны клопат кожнага чалавека аб міры, шчасці, аб будучыні.
Аўтарэтэт Фонду міру ў нашым раёне фарміраваўся дзякуючы кіраўнікам яго аддзялення розных гадоў: Т.В.Піпенінай, Л.Р.Сініцкай, Г.Р.Шупікавай і зараз — В.У.Гаршковай.
Актыўна пералічваюць добраахвотныя ахвяраванні ў Беларускі Фонд міру такія арганізацыі і гаспадаркі нашага раёна, як аддзелы адукацыі і культуры райвыканкама, цэнтральная раённая бальніца, райаграпрамтэхзабеспячэнне, раённы вузел электрычнай сувязі, “Магілёўэнерга”, раённае аддзяленне Белаграпрамбанка і іншыя.
Праўленнем раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі Фонд міру” за шматгадовы важкі ўклад у дзейнасць аб’яднання, прапаганду і ўвасабленне ў жыццё маральных, патрыятычных каштоўнасцей, рэалізацыю міра-творчых, дабрачынных праграм, акцый і ў сувязі з 50-годдзем Фонду міру граматамі былі ўзнагаро-джаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Р.І.Куцілкін, Л.І.Манько, В.А.Буслаў, галоўны ўрач ЦРБ А.А.Круцько, начальнік аддзела культуры райвыканкама Т.Л.Галубоўская, аддзел адукацыі райвыканкама, падзякі атрымалі працоўныя калектывы РАПТЗ, СГФ “Чыгірынка”, СВК “Чырвоны баец”, камбіната кааператыўнай прамысловасці, райветстанцыі і іншыя.
Прагучаў заклік разам берагчы мір, каб не дапусціць новых войнаў, і каб перадаць яго на-шчадкам — дзецям, унукам, праўнукам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.