10 ліпеня — Дзень работнікаў падатковых органаў
З добрым настроем сустракаюць прафесійнае свята галоўны дзяржаўны падатковы інспектар кантролю падаткаабкладання арганізацый С.Р.Акушэвіч і старшы дзяржаўны падатковы інспектар аддзела ўліку, аналізу і спагнання плацяжоў А.М.Рудак. За плённую і бездакорную работу яны ўдастоены ўзнагарод: Алена Міхайлаўна — Ганаровай граматы райвыканкама, а Сяргей Рыгоравіч — Ганаровай граматы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.