Да пакупнікоў — з ветлівай усмешкай

Сёлетняе прафесійнае свята — Дзень кааперацыі — для Таццяны Цыбульскай, загадчыцы магазіна “Пралеска”, што ў Хамічах, адметнае. Якраз сёння, напярэдадні яго, жанчына адзначае 55-гадовы юбілей.
Уся прафесійная дзейнасць Таццяны Васільеўны звязана з кааперацыяй. Яе адлік вядзе яна з 1 жніўня 1974 года, калі пасля заканчэння Магілёўскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума трапіла па размеракаванні ў Кіраўскае райспажыўтаварыства на пасаду інвентарызатара. А потым пастаянным месцам работы на 37 гадоў стаў магазінны прылавак.
Працяглы час Т. В.Цыбульская была загадчыцай гандлёвага цэнтра ў Мышкавічах, а з 2000 года — у магазіне “Пралеска”. А паколькі доўга даводзілася працаваць на адным месцы, як заўважае сама юбілярша, то выдатна ведае попыт сваіх пакупнікоў, іх патрэбы.
Сваім маладым калегам Таццяна Васільеўна раіць, у першую чаргу, быць сумленнымі, а з пакупнікамі — добразычлівымі і ветлівымі. Трэба ўмець часам нават стрымлівацца ва ўласных эмоцыях, бо ўсе людзі розныя, і да кожнага патрэбен свой падыход. А цяжкасцей баяцца не трэба, яны ёсць на любой рабоце.
Дарэчы, не хоча кіраўніцтва райспажыўтаварыства адпускаць яе на заслужаны адпачынак, прапаноўвае працаваць і далей. Ды і сама жанчына сваю любімую работу кідаць не збіраецца: пакуль ёсць жаданне і сілы, будзе працаваць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.