Часам халатнае стаўленне гаспадароў да маёмасці становіцца падставай злодзеям для ўчынення злачынстваў. Многія пакідаюць свае домаўладанні без нагляду не зачыненымі альбо маюць звычку хаваць ключ ад уваходных дзвярэй дзе-небудзь паблізу ганка, напрыклад, пад дыванком.
З пачатку года на тэрыторыі раёна ўчынена 30 злачынстваў карыслівага характару — крадзяжоў асабістай маёмасці грамадзян. Прычым палова з іх учынены шляхам свабоднага доступу. У 8-мі выпадках злодзеі разбівалі ваконнае шкло, у 7-мі зрывалі навясныя замкі ці ўзламвалі замыкаючыя ўтройствы.
Асобы 7-мі злодзеяў на дадзены час не ўстаноўлены.
Сярод маёмасці, на якую спакушаюцца нячыстыя на руку грамадзяне, “лідзіруюць”, вядома ж, грошы, а таксама мабільныя тэлефоны і прадукты харчавання. Крадуць музычныя цэнтры, посуд, адзенне, металічныя вырабы, веласіпеды. У двух выпадках з домаўладанняў грамадзян укралі самаробнае віно.
Супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў звяртаюцца да гаспадароў дамоў і кватэр з просьбай больш уважліва ставіцца да захавання сваёй маёмасці. Лягчэй прадпрыняць усе магчымыя меры, каб зберагчы маёмасць, чым потым шкадаваць украдзенае і шукаць злачынцаў.
Аляксандр ВАСКОВІЧ,
оперупаўнаважаны
крымінальнага вышуку РАУС.
Клапаціцеся аб сваёй маёмасці!
Пятница, 8.07.2011 10:27. Рубрика: Без рубрики