На двух колах — у Еўропу!

Чарговымі поспехамі вызначыліся нашы веласіпедысты — выхаванцы ДЮСШ. На Алімпійскіх днях моладзі, якія праходзілі ў Мінску, Марына Кучынская ў каманднай гонцы праследвання ў саставе зборнай Магілёўскай вобласці стала ўладальніцай сярэбранай узнагароды.
Дастойна выступіў у спаборніцтвах юнакоў Раман Цішкоў. І хоць да прызёраў крыху не “дацягнуў”, затое ўключаны ў састаў юнацкай зборнай каманды Беларусі. Зараз у Мінску ён рыхтуецца да выступлення на міжнародным турніры, які пройдзе ў Польшчы. Магчыма, там яму больш пашанцуе…
Яшчэ адна наша вядомая зямлячка Вольга Масюковіч вядзе падрыхтоўку да больш сур’ёзных стартаў: у канцы ліпеня яна ў саставе каманды ва ўзроставай катэгорыі да 23 гадоў будзе прадстаўляць нашу краіну на чэмпіянаце Еўропы, які пройдзе ў Партугаліі.
Сяргей КЛІМОВІЧ,
старшы трэнер ДЮСШ па веласпорце.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.