Па месцах баявых дзеянняў

Да 200-годдзя з пачатку Айчыннай вайны з напалеонаўскай арміяй з 23 па 31 ліпеня пройдзе міжнародны ваенна-гістарычны конны паход па месцах баявых дзенняў 2-й арміі Баграціёна.
Паход наладжваецца грамадскім аб’яднаннем “Ваенна-гістарычны клуб “Беларускі гусарскі полк “Бярэзіна 1812” (г.Барысаў) і Прыходам велікамучаніка і лекара Панцеляймона (г.Мінск) па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсея Беларусі.
Удзельнікі паходу пройдуць маршрутам: г.Барысаў — г.Бабруйск — в.Баравіца — в.Чыгірынка — г.Быхаў — в.Салтанаўка — г. Смаленск Расійскай Федэрацыі. Наведаюць месцы бітваў, звязаныя з падзеямі 1812 года, памянуць загінуўшых воінаў.
Удзельнікі будуць апранутыя ў гусарскую форму, з шаблямі, мушкетонамі. У месцах прыпынку плануецца разбіваць палявыя лагеры, праводзіць сустрэчы і гутаркі з мясцовымі жыхарамі.
Мэты мерапрыемства: прапаганда здаровага ладу жыцця і трапятлівага стаўлення да грамадскага абавязку — абароны Айчыны, заснаваным на глыбокай веры ў Бога, патрыятычнае выхаванне моладзі на прыкладзе мужнасці і гераізму нашых продкаў, праяўленых у 1812 годзе ў барацьбе з ворагам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.