“Пад Покрывам Прасвятой Багародзіцы”

Пад такой назвай па Беларусі рухаецца хрэсны ход. Веруючыя нясуць з сабою святыні Беларускай праваслаўнай царквы: ікону Божай Маці Жыровіцкай і вобраз прападобнай Ефрасінні Полацкай з часцінкай мошчаў.
Удзельнікі шэсця ўжо пабывалі на Віцебшчыне, з 10 ліпеня іх маршрут пралягае па Магілёўскай вобласці. Ён уключае наведванне Оршы, Горак, Дрыбіна, Магілёва, Быхава і некаторых вёсак адпаведных раёнаў.
На Кіраўшчыну ўдзель-нікі шэсця прыбудуць 22 ліпеня. У Кіраўскім храме будзе наладжаны малебен у гонар Покрыва Прасвятой Багародзіцы.
24 ліпеня ў 13.00 гадзін у аграгарадку Жылічы адбудуцца мітынг і цырымонія адкрыцця памятнага знака ахвярам Халакоста. У іх прымуць удзел ветэраны вайны, былыя вязні гета і фашысцкіх канцлагераў, грамадскіх і рэлігійных арганізацый.
Далей маршрут хрэснага ходу па Магілёўшчыне праляжа праз Бабруйск, Асіповічы і асобныя вёскі гэтых раёнаў. Ад нашай вобласці эстафету прымае Міншчына.
Закончыцца ж следаванне “Пад Покрывам Прасвятой Багародзіцы” 28 жніўня ў Свята-Успенскай Жыровіцкай абіцелі ў свята Успення Прасвятой Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.