“Піць больш не буду! Абяцаю!”

Менавіта такія абяцанні прадстаўнікі моцнай паловы жыхароў Скрыпліцкага сельсавета давалі сваім жонкам і грамадскасці падчас выязнога пасяджэння рабочай групы з ліку адказных работнікаў райвыканкама, служб раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Н.А.Каранкевіч, якое адбылося ў мясцовым сельскім Доме культуры. Наладжванне падобных сустрэч з вяскоўцамі —адна з форм работы па прафілактыцы і папярэджванні парушэнняў грамадскага парадку, правілаў гандлю, пажарнай і санітарнай бяспекі, аховы працы, злачынстваў, у тым ліку і бытавога характару.
Чамусьці ў свядомасці грамадзян трывала ўтрымліваецца думка аб тым, што абавязкова трэба зарабіць грошай, каб забяспечыць сям’ю неабходнымі матэрыяльнымі выгодамі, а вось пытанні асабістай бяспекі звычайна адыходзяць на другі план. Думаецца, што нічога страшнага з табой ніколі не здарыцца, што злачынствы і пажары, няшчасныя выпадкі калечаць лёсы іншых. Тым не менш, за сухімі лічбамі статыстыкі адбыўшыхся трагедый — жыцці людзей, у тым ліку і дзіцячыя. На жаль, асноўная іх прычына — п’янства. Апынаючыся ў палоне зялёнага змея, людзі не заўважаюць, як перакрочваюць рубяжы дазволенага, а гэта прамы шлях да сямейна-бытавых скандалаў, учынення злачынстваў…
Аналіз аператыўнага становішча, якое склалася на тэрыторыі Скрыпліцкага сельсавета, паказвае, што па-ранейшаму тут працуюць так званыя “кропкі”, дзе рэалізуецца спіртаўтрымліваючая вадкасць. Аднак, як станоўчае можна адзначыць, што жыхары сельсавета становяцца ўсё больш нецярпімымі да злоўжывання спіртнога сваімі аднавяскоўцамі — самі паведамляюць у міліцыю аб рабоце такіх “кропак”, просяць дапамогі ў спыненні іх дзейнасці.
Сёлета да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкагольных напіткаў, знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы прыцягнута 4 жыхары сельсавета, 3 атрымалі пакаранне за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства.
П’янства стала прычынай пажару ў адным з жылых дамоў у в.Хвайніца. Напярэдадні гаспадар распіваў спіртное, курыў. Ноччу прачнуўся ад моцнага задымлення і ўбачыў, што гарыць крэсла. Затушыў узгаранне і перайшоў спаць у другую палову дома. Праз некаторы час усё ж зразумеў, што ў задымленым памяшканні нельга заставацца. Вынік яго бяздумнасці і абыякавасці не толькі да маёмасці, але і да асабістага жыцця — знішчаныя агнём дах дома, маёмасць, веранда, а таксама дах надворнай пабудовы.
На гаспадара домаўладання састаўлены адміністрацыйны пратакол па арт. 23.56 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Згодна гэтага артыкула за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, якое пацягнула за сабой узнікненне пажару, прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 30 да 50 б.в. З пачатку бягучага года па дадзеным артыкуле да адказнасці прыцягнуты 4 жыхары раёна.
Падчас пасяджэння, пасля абмеркавання арганізацыі работы па прафілактыцы і папярэджванні пажараў, гібелі на іх людзей і крымінагеннага становішча ў сельсавеце, увага была сканцэнтравана на грамадзянах, якія набылі сабе “славу” сямейных скандалістаў — у пераважнасці мужчынах. Усе, як адзін, яны абяцалі выправіцца, пачаць весці цвярозы лад жыцця, спыніць сямейныя лаянкі і скандалы. Удзельнікі пасяджэння засталіся ў спадзяванні, што слова, дадзенае мужчынамі, як і належыць, мае адпаведную вагу…
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024