Увядзенне норм водпуску на цукар — вымушаная мера

“У тэлевізійным рэпартажы ішла гаворка аб зноў узросшым попыце на цукар, паказваліся пустыя паліцы. Вось і вырашыла назапасіць крыху пад закатку ягад, кансерваванне агародніны, а ў магазіне адпусцілі толькі 5 кілаграмаў. Няўжо зноў будуць праблемы з цукрам?
Н.А.Бяляўская, а/г Мышкавічы”.

За адказамі на гэтыя пытанні мы звярнуліся да намесніка старшыні райспажыўтаварыства С.Р.Сарока і намесніка старшыні райвыканкама А.А.Пеклінай. Як нас праінфармавалі, запасаў цукру на складах гандлёвых кропак раёна дастаткова. Аднак з-за неабгрунтаваных і афіцыйна нічым не пацверджаных чутак аб павышэнні рознічных цэн на цукар інтарэс насельніцтва да гэтага прадукта зноў узрос. Каб пазбегнуць паўтарэння ажыятажнага попыту і масавай скупкі цукру, райспажыўтаварыствам было прынята і ўзгоднена з райвыканкамам рашэнне аб увядзенні нормы вопуску цукру: 5 кг у адны рукі. Гэтая інфармацыя даведзена да ведама насельніцтва раёна, адпаведныя аб’явы змешчаны на інфармацыйных стэндах ва ўсіх гандлёвых кропках.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.