30 чэрвеня ў жыцці старшакурснікаў дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №15 адбылася хвалюючая і ўрачыстая падзея — выпускны баль.
Сёлета са сцен гэтай навучальнай установы выйшла 76 маладых спецыялістаў. Учора ў іх гонар гучаў вальс, выказваліся цёплыя словы віншаванняў ад майстроў і выкладчыкаў, слушныя парады і шчырыя пажаданні. Наперадзе ў рабят — іншае, ужо дарослае жыццё. Хтосьці вырашыў працягваць навучанне і паступіць у сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны, а некаторыя маюць намер пачаць самастойны прафесійны шлях. У ліцэі рабяты асвоілі прафесіі вадзіцеля, трактарыста, слесара, газаэлектразваршчыка, прадаўца-агароднінавода, якія запатрабаваны на рынку працы. Шчаслівага шляху, шаноўныя выпускнікі!
Выпускны баль
Воскресенье, 3.07.2011 15:50. Рубрика: Без рубрики