За бяспечную працу

На тэрыторыі вобласці, у тым ліку і ў нашым раёне, у перыяд з 18 ліпеня па 16 жніўня праходзіць “Месячнік бяспечнай працы пры правядзенні работ па нарыхтоўцы і апрацоўцы драўніны”.
У яго межах аналізуецца стан і прычыны вытворчага траўматызму, выконваюцца мерапрыемствы, запланаваныя па выніках расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці; правяраецца стан працоўных месцаў; праводзяцца інструктажы па ахове працы; на тэрыторыі арганізацый і іх структурных падраздзяленняў устанаўліваюцца турнікеты, размяшчаюцца плакаты з заклікамі аб неабходнасці выканання работнікамі нормаў і правілаў аховы працы, забеспячэння асабістай бяспекі; плануецца правядзенне семінараў-нарад, “круглых сталоў” з кіраўнікамі і спецыялістамі лесанарыхтоўчых і дрэваапрацоўчых арганізацый на тэму прафілактыкі вытворчага траўматызму.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.