«За захаванне традыцыйнай прыпеўкі»

Дыплом у гэтай намінацыі на абласным свяце “Народная прыпеўка”ў Слаўгарадзе атрымаў квартэт са Скрыпліцы.
У межах свята былі наладжаны конкурсы гарманістаў, выканаўцаў прыпевак, народнага гумару, выставы народнай творчасці, канцэрты, забаўляльныя праграмы і інш.

Мастацкія калектывы Кіраўшчыны на свяце прадстаўлялі трыо з Баравіцкага СДК у саставе Ганны Князевай, Зінаіды Машкаровай і Аляксандры Пархамовіч і квартэт у саставе Ірыны Карасёвай, Васіля і Еўдакіі Сухаравых і Ганны Будкевіч са Скрыпліцкага СДК, якія дэманстравалі свае здольнасці ў выканальніцкім майстэрстве.
Свята “Народная прыпеўка” пакінула незабыўныя ўражанні як у яго ўдзельнікаў, так і ў гасцей. Пазнаёміцца з народнай творчасцю жыхароў розных куточкаў Магілёўшчыны можна было не толькі ў глядзельнай зале Цэнтра культуры, а і на адкрытых пляцоўках горада, у аграгарадках.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.