«Ад творчага педагога да паспяховага вучня»

Гэтае цудоўнае, светлае, урачыста-прыўзнятае свята адзначаецца ў Беларусі з 1984 года, як агульны дзень прызнання важнасці і значнасці адукацыі. Наша жыццё з кожным годам становіцца ўсё больш імклівым і складаным: навейшыя тэхналогіі, укараненне камп’ютараў. І першая прыступка ў асваенні ўсіх прамудрасцяў — школа. Вось чаму пачатак новага навучальнага года — свята для вучняў, іх бацькоў, настаўнікаў. Асабліва хвалюючы дзень 1 верасня для першакласнікаў і маладых педагогаў (на здымку), для якіх таксама ўсё ўпершыню.
У мінулую пятніцу ў раённым Доме культуры на традыцыйную жнівеньскую канферэнцыю сабраліся настаўнікі, выхавальнікі, спецыялісты, якія выбралі для сябе высакародную справу — служыць дзецям, адкрываць для іх цудоўны свет ведаў, вынаходзіць і дапамагаць развіваць таленты і здольнасці — не выпадкова тэмай сёлетняй сустрэчы стаў выраз, вынесены ў загаловак — «Ад творчага педагога да паспяховага вучня».
На раённы педагагічны фэст для падвядзення вынікаў работы ў мінулым навучальным годзе і абмеркавання планаў і задач на новы былі запрошаны прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама У.У.Піскіжавым, кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.