Клопат Саветаў — аб навядзенні парадку на зямлі

Вызначэнне перспектыўных напрамкаў развіцця вытворчай і сацыяльнай сферы сяла, уладкавання і добраўпарадкавання сельскіх тэрыторый раёна зараз у цэнтры ўвагі раённай улады. Аб гэтым ішла размова ў мінулым нумары нашай газеты на прыкладзе Стайкаўскага сельсавета і адзначалася, што гэтак жа карпатліва, уважліва, з улікам асаблівасцей тэрыторый, будуць распрацоўвацца і зацвярджацца праграмы развіцця па ўсіх сельсаветах раёна з удзелам усіх зацікаўленых структур. Значную ролю ў гэтай важнай рабоце адыгрываюць прэзідыум раённага Савета дэпутатаў і сельвыканкамы, дбаючы аб тым, каб людзям было камфортна пражываць і працаваць на роднай зямлі, каб у нашага сяла была будучыня.
Мерапрыемствы па развіццю вытворчай сферы, сацыяльнай інфраструктуры, навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні па Стайкаўскім сельсавеце пасля зацікаўленага абмеркавання ў ходзе выязнога пасяджэння зацверджаны сумесным рашэннем прэзідыума райсавета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта. Хутка набудуць канкрэтныя абрысы і праграмы развіцця іншых сельсаветаў.
Шмат увагі, як адзначыла ў размове старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.А.Каранкевіч, надаюць яны пры распрацоўцы мерапрыемстваў па развіцці сельскіх тэрыторый такім актуальным пытанням, як навядзенне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне.
У сельскіх населеных пунктах усё яшчэ нямала пустуючых дамоў, непахаваных фундаментаў пасля зносу безгаспадарных будынкаў, недагледжаных зямельных участкаў — яны, безумоўна, псуюць выгляд аграгарадкоў і вёсак.
Сельвыканкамы, землеўпарадкавальная служба райвыканкама прадпрымаюць меры па ўцягненні ў абарот пустуючых земляў. Так, напрыклад, па Стайкаўскім сельскім Савеце за 2007-2010 г.г. было перададзена ў палі севазвароту СВК “Калгас “Свярдлова” — 72,6 га, СГФ “Чыгірынка” — 8,6 га. Работу гэтую неабходна працягваць.
У населеных пунктах гэтага сельсавета ўсё яшчэ маецца 109 пустуючых дамоў. Сельвыканкам прадпрымае меры па ўстанаўленні ўласнікаў дамоў, накіраванні дакументаў у суд аб прызнанні пэўных будынкаў безгаспадарнымі, але работа гэтая тут і па іншых сельскіх Саветах яшчэ недастатковая. Яе, заўважыла Н.А.Каранкевіч, неабходна актывізаваць у бліжэйшай перспектыве.
На кіраўнікоў сельскіх Саветаў дэпутатаў і сельгасарганізацый, размешчаных на іх тэрыторыі, ускладваецца абавязак па паэтапнаму захаванню фундаментаў, застаўшыхся пасля зносу дамоў. Але пажадана, каб нашчадкі такіх домаўладанняў, зносячы дамы, самі думалі, як убраць і фундаменты, даводзілі работу да лагічнага завяршэння.
Балючай праблемай для органаў мясцовага кіравання і самакіравання з’яўляецца наяўнасць на некаторых тэрыторыях старых садоў, належачых насельніцтву, якія даўно не выкарыстоўваюцца. Па Стайкаўскім сельсавеце, напрыклад, 139 невыкарыстоўваемых садоў. План мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі на гэтую пяцігодку прадугледжвае ўборку гэтых садоў. Іх выкарчоўка дала б магчымасць дадатковага ўцягнення ў севазварот земляў, назапашвання дроў і ўвогуле палепшыла б выгляд вёсак. Але на выкарчоўку патрабуюцца значныя фінансавыя сродкі.
Гаворачы аб мерапрыемствах па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў, адзначыла Н.А.Каранкевіч, безумоўна, нельга не нагадаць дарожнае будаўніцтва. У планах на бягучую пяцігодку — асфальтаванне, уладкаванне, падсыпка многіх дарог у сельскай мясцовасці, а таксама шэраг мерапрыемстваў па камунальнай гаспадарцыі і іншых па рашэнні пытанняў паляпшэння жыццезабеспячэння сяльчан.
Прэзідыму райсавета дэпутатаў хацелася б звярнуцца да сельскіх жыхароў з просьбай пастаянна наводзіць парадак не толькі ў сваім падворку, але і на прылягаючай тэрыторыі. Прыкладаў узорнага ўтрымання сядзіб і прылягаючых участкаў дастаткова ў населеных пунктах. У прыгажосці і чысціні і жыць радасна і камфортна!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.