«Мой двор — мой клопат»

Маладзёжны працоўны дэсант з ліку членаў раённай арганізацыі ГА “БРСМ” сумесна з малодшымі памочнікамі — хлопчыкамі і дзяўчынкамі з раённай піянерскай арганізацыі наладзілі акцыю “Мой двор — мой клопат”.
Рабяты з СШ №1 і ліцэя №15 добраўпарадкоўваюць, прыводзяць у належны стан дзіцячую пляцоўку па вул.Міра райцэнтра ля шматпавярхоўкі №5. Рамантуюць, фарбуюць, дэкаруюць, падсыпаюць. Дапамагаюць ім у гэтай карыснай справе работнікі Кіраўскай ПМК-255.
На чарзе для добраўпарадкавання — дзіцячая пляцоўка ў двары шматпавярхоўкі №15 па вул.Гагарына г. Кіраўска і тэрыторыя вакол гарадской гімназіі. На гэтых аб’ектах да працоўнага дэсанта далучацца навучэнцы гімназіі і калектыў УКП “Жылкамгас”.
Акцыя “Мой двор — мой клопат” праводзіцца ўжо некалькі год запар. Юнакі і дзяўчаты актыўна ўключаюцца ў справу навядзення парадку і чысціні ў нашым невялікім гарадку, каб ім самім, іх сябрам і знаёмым было тут утульна і камфортна. У верасні мы мяркуем завяршыць сёлетнюю акцыю, наладзіць святочныя праграмы на абноўленых і адрамантаваных аб’ектах, дзе і падвядзём вынікі.
Алена ОСІПАВА, першы сакратар РК ГА “БРСМ”.
Фота Максіма Мікешына.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.