На абласной канферэнцыі педагогаў

У абласным Цэнтры пазашкольнай работы адбылася штогадовая жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў Магілёўшчыны. У саставе дэлегацыі педагогаў Кіраўшчыны ўдзел у мерапрыемстве прымала спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама А.М.Каранкевіч, якая падзялілася з рэдакцыяй уражаннямі ад паездкі:
— Традыцыйна ўдзельнікі канферэнцыі падвялі вынікі работы ў мінулым навучальным годзе, вызначылі задачы на будучае. Выступаючы перад прысутнымі, губернатар вобласці П.М. Руднік адзначыў, што на Магілёўшчыне створаны неабходныя ўмовы для якаснай адукацыі. За апошні час адкрыта 6 гімназій, 5 цэнтраў развіцця дзіцяці, 5 устаноў пазашкольнага выхавання і навучання. Старшыня аблвыканкама выказаў упэўненасць, што сфера адукацыі Магілёўшчыны будзе і надалей садзейнічаць усебаковаму развіццю падрастаючага пакалення.
Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі праблемы, якія патрабуюць тэрміновага вырашэння.
Шэраг работнікаў сістэмы адукацыі быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, абласнога Савета дэпутатаў, упраўлення адукацыі аблвыканкама і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сярод узнагароджаных — і педагогі Кіраўшчыны. Так, Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама адзначаны выкладчыца біялогіі і хіміі Баравіцкай СШ Л.Б.Вараб’ёва і трэнер Кіраўскай ДЮСШ С.М. Клімовіч.
У рамках мерапрыемства прайшлі канцэрт-падарунак “Юныя дараванні — любімым педагогам”, а таксама прэзентацыя творчасці вучняў Магілёўшчыны.
У цэлым ад удзелу ў канферэнцыі мы атрымалі шмат станоўчых эмоцый і яскравых уражанняў, сустрэліся з калегамі з іншых раёнаў, абмяняліся вопытам работы.
Падрыхтавала
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.