На старце — “Палаючыя сэрцы”

Каманда райаддзела міліцыі “Палаючыя сэрцы” прыняла ўдзел у спартакіядзе актыву пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” органаў і падраздзяленняў унутраных спраў Магілёўскай вобласці, прысвечанай 70-годдзю гераічнай абароны Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ва ўрочышчы Дубкі Быхаўскага раёна сабралася 16 каманд, у састаў кожнай уваходзіла па 8 чалавек (6 мужчын і 2 жанчыны), якія спрачаліся за званне мацнейшай у шматлікіх конкурсах. Паколькі спаборніцтвы насілі турыстычны накірунак, то і выпрабаванні былі характэрныя для турыстычных злётаў: на лепшыя арганізацыю быту, музычны нумар, справаздачу аб рабоце пярвічкі ГА “БРСМ”, паходную страву і інш. Галоўнае ж месца адводзілася спартыўным конкурсам. І менавіта ў іх наша каманда праявіла найбольшую падрыхтаванасць. Практычна ва ўсіх відах “Палаючыя сэрцы” сталі прызёрамі. У спаборніцтвах па валейболе і сілавой эстафеце кіраўчанам не было роўных. У перацягванні каната, пераадоленні паласы перашкод каманда РАУС была другой, у бадмінтоне — трэцяй. Толькі ў конкурсе футбольных пенальцістаў у прызёры трапіць не ўдалося.
У цэлым выступленне “Палаючых сэрцаў” можна лічыць дастойным: у агульнакамандным заліку кіраўчане занялі 6-е месца.
Мікалай НАЗАРЧУК,
намеснік
начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.