Па просьбах грамадзян

У аграгарадку Мышкавічы сіламі ДРБУ-197 узводзяцца и добраўпарадкоўваюцца два прыпынкі пасажырскага транспарту. На дадзены час на месцах будучых прыпынкаў зроблена падсыпка, устаноўлены бардзюры. Плануецца, што тэрыторыя будзе заасфальтавана, уладкаваны прыпыначныя павільёны, пад дахамі якіх можна будзе схавацца ад непагадзі.
Як нам паведамілі ў ДРБУ-197, уладкаванне аўтобусных прыпынкаў праводзіцца ў сувязі са шматлікімі зваротамі жыхароў Мышкавіч: дагэтуль спецыяльна адведзеных месцаў для прыпынку грамадскага транспарту ў аграгарадку не было.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.