Падарункі да свята

Як паведамлялася ў мінулым нумары, у сувязі з прафесійным святам — Днём будаўніка быў узнагароджаны шэраг работнікаў, працуючых у будаўнічых арганізацыях горада. Так, Магілёўскі абкам прафсаюза работнікаў АПК адзначыў Ганаровай граматай — тынкоўшчыцу ПМК-255 І.Я.Лук’янаву, падзякай — старшыню прафкама ПМК-255 В.У.Блінову, дыпломам — начальніка ўчастка ААТ “Кіраўсквадгас” Л.Ц.Кушаварава. Райкам прафсаюза работнікаў АПК узнагародзіў Ганаровай граматай і каштоўным падарункам галоўнага бухгалтара ПМК-255 Я.Ф.Лешуковіч, падзякамі і каштоўнымі падарункамі — муляра ПМК-255 А.А.Пятрушу, дырэктара ААТ “Кіраўсквадгас” В.А.Гацко, старшыню прафкама ААТ “Кіраўсквадгас” Н.М.Гасанаву; дыпломамі і каштоўнымі падарункамі — інспектара аддзела кадраў ПМК-255 В.А.Анціпаву, сталяра ПМК-255 А.В.Мішчанкова, майстра ПМК-255 П.М.Макарскага.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.