Пакаралі — абласныя старты

Каманда СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, выйграўшы раённыя спаборніцтвы па грамадзянскай абароне, атрымала права прадстаўляць наш раён на абласных у Магілёве.
На здымку: Каманда рассветаўскіх сандружынніц, з дыпломам у руках — камандзір Ніна Бяляўская.

Выступіла на іх зусім нядрэнна, хаця пры лепшым збегу абставін магла аказацца і яшчэ з больш дастойным рэзультатам, чым атрымаўся.
Жаночая каманда была прызнана лепшай у камбінаванай эстафеце. Тым не менш, у агульным заліку дзяўчаты сталі 12-мі. Аднак, варта заўважыць, пры ўдзеле 22-х каманд. Гэта лепшае выступленне прадстаўніц раёна на такіх спаборніцтвах за былыя гады.
Мужчыны паказалі больш высокі вынік: камандзе рассветаўскай добраахвотнай пажарнай дружыны не хапіла літаральна дзвюх секунд, каб увайсці ў прызавую тройку. Але можна ўявіць сабе, наколькі шчыльнымі былі паміж камандамі-сапернікамі рэзультаты, калі гэтага хапіла толькі на 6-е месца. Усіх жа каманд было 23.
Яўген ПІШЧАЛІН,
начальнік ідэалагічнага аддзела
СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.