У цэнтры ўвагі — чалавек

У 2007 годзе наш раён быў вызначаны ў вобласці «маяковым» па ўкараненні заяўнага прынцыпу «адно акно». За гэты перыяд зроблена шмат, але патрабаванні часу прымушаюць шукаць новыя формы работы з насельніцтвам. Гэтая дзейнасць знаходзіцца на пастаянным кантролі ў кіраўніцтва раёна.
Пытанне «Аб рабоце па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 года №2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата» разглядалася і на чарговым пасяджэнні райвыканкама.

Дэталёва са становішчам спраў у раёне ў гэтым накірунку прысутных пазнаёміла кіраўнік спраў райвыканкама А.М.Леановіч.
Старшыня райвыканкама У.У.Піскіжаў, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння, падкрэсліў, што разглядаючы ўзнятае пытанне, неабходна разумець, што задача па недапушчэнні фармалізму, валакіты, абыякавасці пасадавых асоб у адносінах да грамадзян з’яўляецца неад’емнай часткай забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Як паказала практыка сумеснай работы, пачынаючы з першых крокаў рэалізацыі Дырэктывы, шмат гаварылася аб тым, як добра арганізавана работа ў гэтым накірунку і як камфортна стала людзям вырашаць свае пытанні ў плане рэалізацыі адміністрацыйных працэдур. Гучалі і выказванні накшталт: «Акно адно, але шмат дзвярэй». Сапраўды, мелі месца выпадкі, калі людзі выконвалі аперацыі, якія павінны былі выконвацца дзяржаўнымі органамі. Былі нараканні і на рэжым работы дзяржаўных устаноў, якія працуюць з насельніцтвам, і на проста хамскае стаўленне да людзей з боку асобных спецыялістаў.
Аб паляпшэнні ў нашым раёне работы па рэалізацыі Дырэктывы №2 красамоўна сведчыць той факт, што за апошнія год-паўтара з боку грамадзян не было нараканняў на якасць абслугоўвання пры рэалізацыі адміністрацыйных працэдур. Дзякуючы ўкараненню сучасных камп’ютарных тэхналогій на 20-30% скараціліся тэрміны разгляду зваротаў. Пры гэтым У.У.Піскіжаў выказаў незадаволенасць работай па рэалізацыі сістэмы адміністрацыйных працэдур, ліквідацыі чэргаў у рэгістратуры райбальніцы, АСБ “Беларусбанк”.
За першае паўгоддзе 2011 года ў райвыканкам паступіла 68 зваротаў, што на 34 менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Праз вышэйстаячыя органы, СМІ паступіў 21 зварот, летась — 23. З 24 да 14 знізілася і колькасць калектыўных зваротаў.
10 зваротаў насілі характар скаргаў, 5 з іх вырашаны станоўча, па 3-х — дадзены тлумачэнні, па 2-х — факты не пацвердзіліся.
42,6% зваротаў тычыліся работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання населеных пунктаў.
Павялічылася колькасць зваротаў па пытаннях няякаснага абслугоўвання індывідуальнымі прадпрымальнікамі і прыватнымі прадпрыемствамі гандлю і грамадскага харчавання.
У сельвыканкамы за гэты ж час паступіла 19 зваротаў, што на 7 менш леташняга паказчыка.
У райвыканкаме ў рабочыя дні з 8.00 да 17.00 арганізавана работа тэлефона «гарачай лініі» 29-4-67. Сёлета на яе звярнулася 11 чалавек.
У маі 2010 года ў райвыканкаме створана інфармацыйная служба «адно акно». За час яе існавання сюды звярнулася больш за 3200 чалавек. 76,8% грамадзян звярнуліся за выдачай розных даведак. Самымі запатрабаванымі з’яўляюцца працэдуры па жыллёвых праваадносінах (20,8%) і архітэктуры і будаўніцтву (5,5%).
Даведачна-інфармацыйная служба «Даведачная аднаго акна», якая функцыяніруе на базе аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і інфармацыйнай службы «адно акно» райвыканкама, па тэлефонным нумары «142» прадастаўляе грамадзянам кансультацыю па рэжыме работы дзяржаўных органаў, часах прыёму грамадзян, парадку запісу на прыём да пасадавых асоб і па іншых пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.
Па становішчы на 1 чэрвеня 2011 года насельніцтву раёна выдадзена 15678 эмітаваных банкаўскіх картак. Гэта азначае, што больш 72% жыхароў раёна маюць магчымасць праводзіць разлікі праз банкаматы і інфа-кіёскі, карыстацца паслугай «Інтэрнет-банкінга».
Падчас пасяджэння таксама было разгледжана пытанне «Аб стане аховы працы і прычынах няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія адбыліся ў арганізацыях раёна ў першым паўгоддзі 2011года». Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Н.В.Свяцецкая адзначыла, што нягледзячы на тое, што пытанням аховы працы ў раёне надаецца вялікая ўвага, у шэрагу арганізацый раёна дапускаюцца парушэнні патрабаванняў бяспекі працы. Як вынік — рост няшчасных выпадкаў на вытворчасці. За першае паўгоддзе бягучага года ў арганізацыях раёна адбылося 3 няшчасныя выпадкі, 2 з іх — з цяжкім зыходам. Летась за гэты ж час здарыўся толькі адзін няшчасны выпадак. Сёлета няшчасныя выпадкі адбыліся ў аддзеле культуры райвыканкама, ААТ «Кіраўсквадгас» і СВК «Калгас «Ніва». Кіраўнікі гэтых арганізацый далі тлумачэнні па здарэннях.
Старшыня райвыканкама быў катэгарычны пры разглядзе гэтых пытанняў. Ён засяродзіў увагу кіраўнікоў арганізацый і спецыялістаў адпаведных службаў на тым, што пры невыкананні прадпісанняў па ахове працы і тэхніцы бяспекі, асабліва, калі гэта можа прывесці да няшчасных выпадкаў, вытворчасць павінна быць тэрмінова спынена. А адказнасць і за парушэнні, і за прастой вытворчага працэсу будуць несці асабіста кіраўнікі, якія павінны памятаць, што жыццё і здароўе людзей заўсёды будзе на першым месцы.
Інспектар Бабруйскай міжраённай інспекцыі працы А.Ю.Каплан, які прысутнічаў на пасяджэнні, заклікаў кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў больш адказна ставіцца да заўваг па ахове працы, бо гэта той накірунак работы, які не церпіць халатнасці.
На пасяджэнні былі разгледжаны і іншыя пытанні.
Галіна РУСЕЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.