З-за дзіцячага свавольства

У мінулы чацвер у двары аднаго з домаўладанняў па вул.Заводскай райцэнтра ў другой палове дня адбылося ўзгаранне саломы, складзіруемай гаспадарамі ля хлява і часткова ў самой надворнай пабудове. Згодна інфармацыі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прычына пажару — дзіцячае свавольства з агнём. У выніку гаспадары домаўладання засталіся і без нарыхтаванай саломы і без хлява, бо агонь знішчыў яго датла.
Супрацоўнікі РАНС звяртаюцца да грамадзян з просьбай быць асабліва ўважлівымі ў перыяд актыўнай нарыхтоўкі сена і саломы, выконваць правілы захавання і складзіравання назапашанага, а таксама больш адказна ставіцца да выхавання сваіх дзяцей.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.