Заяўны прынцып «Адно акно»

З мэтай паляпшэння абслугоўвання насельніцтва з 10 жніўня бягучага года ў Цэнтры абслугоўвання насельніцтва, што знаходзіцца па вул. Пушкінскай, 21, у каб. №26 пачала працаваць служба «адно акно» Кіраўскага раёна газазабеспячэння РУП “Магілёўаблгаз”. Тут можна атрымаць інфармацыю па разліках за спажыты газ, аформіць ільготу на карыстанне газам або перарэгістраваць яе, заказаць праект на будаўніча-мантажныя работы па газіфікацыі і інш.
Для зручнасці насельніцтва ў буднія дні служба працуе без перапынку на абед з 8.00 да 20.00, у суботу — таксама без перапынку на абед з 9.00 да 17.00. Даведкі можна атрымаць па тэл.: 27-9-45.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.