Помнік архітэктуры ХVIII — ХIX стагоддзяў — Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль — мае статус рэспубліканскай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Гэта ўзор сінтэзу мастацтваў, архітэктуры, культуры, гісторыі і прыроды.
З-за даўнасці часоў, наступстваў гістарычных падзей палац даўно патрабаваў свайго аднаўлення. У 2008 годзе пачаліся работы па рэкаструкцыі і рэстаўрацыі помніка архітэктуры.
І вось гатова першая чарга палацава-паркавага ансамбля! 2 верасня ў 14.00 гадзін адбудзецца ўрачыстая цырымонія яе адкрыцця і святкаванне 40-годдзя з дня ўтварэння Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў.
Жыліцкі палац чакае гасцей
Вторник, 30.08.2011 16:38. Рубрика: Без рубрики