БРСМ — 9 гадоў!

Сёння Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі адзначае свой дзень нараджэння. 6 верасня 2002 года ў жыцці беларускай моладзі адбылася важная гістарычная падзея: дэлегаты 38 аб’яднальнага з’езда БСМ і БПСМ прагаласавалі за стварэнне Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, каб аб’яднаць моладзь краіны на стваральныя справы.
За дзевяць гадоў свайго існавання БРСМ увасобіла мноства сур’ёзных праграм і праектаў рознай скіраванасці. І, трэба сказаць, усё, што зроблена БРСМ за гэты час, — вынік працы кожнага: ад лідараў да радавых членаў маладзёжнай арганізацыі.
Шмат добрых і карысных спраў на рахунку раённай маладзёжнай арганізацыі, якая налічвае ў сваіх радах 1525 юнакоў і дзяўчат, аб’яднаных у 50 пярвічак. А ўсё таму, што БРСМ аб’ядноўвае ў сваіх радах неабыякавых маладых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець склаўшы рукі, а заўжды гатовы прыкласці свае сілы, малады запал, выкарыстаць свае здольнасці для таго, каб зрабіць больш цікавым, асэнсаваным і яркім уласнае жыццё і жыццё сваіх равеснікаў.
…У кожнага маладога чалавека ёсць свае ідэі, творчыя планы. Ажыццявіць іх можна з аднадумцамі, і такую магчымасць дае БРСМ, як сапраўдны адзіны маладзёжны саюз.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.