Дапамога гаспадаркам

24 верасня на дапамогу гаспадаркам ва ўборцы ўраджаю паспяшаюцца работнікі адукацыі раёна: больш 150 чалавек прыме ўдзел у суботніку на палетках СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, дзе будуць убіраць буракі, моркву, яблыкі, 30 чалавек будуць задзейнічаны на пераборцы бульбы ў РУП “Жылічы”.
У гэты дзень свой лагічны працяг атрымаюць работы па добраўпарадкаванні горада і сельскіх населеных пунктаў. Яны будуць весціся на вул.Арлоўскага ля будынка ЗАГСа, на іншых аб’ектах.
Заклікаем усіх жыхароў раёна далучыцца і навесці парадак на прысядзібных участках, падвор’ях і прылягаючай тэрыторыі!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.