Едзем на “Дажынкі”!

Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011” пройдзе ў Маладзечне з 30 верасня па 2 кастрычніка.
Адметна, што ў юбілейны, 15-ты год правядзення “Дажынак” наш раён разам з Магілёўскім выйшаў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур сярод раёнаў Магілёўшчыны!
У лік лаўрэатаў трапілі таксама іншыя прадстаўнікі Кіраўшчыны. Другое месца сярод гаспадарак на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых заняў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. СВК “Калгас “Ніва” стаў трэцім у спаборніцтве па нарыхтоўцы травяністых кармоў. Ёсць прызёры і сярод асобных працаўнікоў. Камбайнер Уладзімір Асос з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага заняў другое месца ў спаборніцтве па нарыхтоўцы травяністых кармоў, а яго калега з СВК “Калгас “Беларусь” Мікалай Бялянаў — трэцяе. Яшчэ адна “бронза” — у маладога вадзіцеля з СВК “Калгас “Ніва” Андрэя Котава, які шчыраваў на адвозцы збожжа.
Шчыра віншуем нашых землякоў з працоўнай перамогай!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.