Не даць сябе ашукаць

Адна з галоўных задач, якія стаяць перад дзяржаўнымі органамі — забеспячэнне бяспекі пажылых грамадзян. Людзі старэйшага пакалення, зыходзячы з узросту і стану здароўя, могуць стаць больш даступным аб’ектам учынення злачынстваў.
Як правіла, злачынцы пад маркай продажу (пакупкі) разнастайных тавараў, рэчаў і прадуктаў харчавання, прадстаўляючыся работнікамі службы сацыяльнай абароны насельніцтва, медработнікамі і іншымі асобамі, пранікаюць у дамы і кватэры адзінокіх пенсіянераў, дзе, скарыстаўшы іх даверлівасць, крадуць грошы, залатыя вырабы і іншыя каштоўныя рэчы. Такія выпадкі здараюцца і ў нашым раёне. Так, з пачатку бягучага года ў адносінах пажылых грамадзян учынена 32 злачынствы, 26 з якіх — крадзяжы. Злодзеі ў асноўным спакушаліся на грошы, веласіпеды, прадукты харчавання.
У мэтах прафілактыкі падобных злачынстваў рэкамендуецца не захоўваць грошы ў шафах з бялізнай, іншых даступных для пабочных асоб месцах, па мачымасці, патрэбна захоўваць буйныя сумы грошай у банкаўскіх укладах. Не адчыняйце дверы ў кватэру альбо дом незнаёмым асобам, нават калі яны прадстаўляюцца работнікамі разнастайных службаў. У любым выпадку не трэба сароміцца папрасіць у наведвальнікаў прад’явіць дакументы. Не лішнім будзе таксама паклікаць суседзяў, патэлефанаваць у адпаведныя ўстановы і пацікавіцца, ці сапраўды накіроўвалі адтуль да вас супрацоўнікаў і, калі так, то каго канкрэтна. Западозрыўшы штосьці, трэба паведаміць аб прыйшоўшых наведвальніках па тэлефоне 102. Звяртаем увагу, што супрацоўнікі аператыўна-дзяжурнай службы пры паступленні такога паведамлення абавязкова накіроўваюць дзяжурны нарад для праверкі.
Алег ПАД’ЯЛОЎСКІ,
начальнік аддзялення
аховы правапарадку РАУС.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.