Па пытаннях аховы працы

Семінар-нарада са спецыялістамі і адказнымі асобамі па ахове працы, старшынямі прафкамаў сельскагаспадарчых, будаўнічых, прамысловых і іншых арганізацый раёна прайшоў на базе СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага з удзелам спецыялістаў Бабруйскай міжраённай інспекцыі працы, раённай энергаінспекцыі і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Удзельнікі семінара разгледзелі пытанні аб стане аховы працы ў арганізацыях раёна, падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд, новаўвядзеннях у заканадаўстве аб ахове працы.
Адзначалася, што пры райвыканкаме працуе дзве мабільныя групы: па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў захаванні заканадаўства ў будаўніцтве і дрэваапрацоўцы (кіраўнік — намеснік старшыні райвыканкама В.В.Нявінскі); у сельскай гаспадарцы (кіраўнік — першы намеснік старшыні райвыканкама А.В.Осіпаў). Членамі мабільных груп з’яўляюцца адказныя работнікі райвыканкама і органаў дзяржаўнага нагляду (кантролю) па Кіраўскім раёне.
Інфармацыя аб рабоце мабільных груп з фотаматэрыяламі будзе размяшчацца на сайце райвыканкама ў раздзеле “Ахова працы”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.