Шчодры восеньскі кірмаш!

Трывалую папулярнасць у гараджан, ды і не толькі, набылі восеньскія кірмашы, якія, пачынаючы з сярэдзіны верасня, штогод традыцыйна праводзяцца ў райцэнтры па суботах: гэта выдатная магчымасць назапасіць сельгаспрадукцыі на зіму.
Першы сёлетні кірмаш прайшоў у мінулую суботу. На вул. Камсамольскай у раёне дзіцячага кафэ “Церамок” было шматлюдна: сельгаспрадпрыемствы і арганізацыі прапаноўвалі разнастайную прадукцыю, а пакупнікі з задавальненнем яе набывалі.
Асаблівай папулярнасцю карысталіся гандлёвыя прылаўкі райспажыўтаварыства, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, “Чырвоны баец”, РУП “Жылічы”, СГФ “Чыгірынка”, ліцэя № 15 і інш. Бульба, зерне, морква і капуста, памідоры, залацістая цыбуля, свежаніна, саджанцы і жывая рыба — усё знайшло свайго пакупніка. А іншым дык і не хапіла! Аднак добрага настрою такая акалічнасць нікому не сапсавала, балазе, яшчэ не адзін кірмаш наперадзе: як і раней, іх мяркуецца праводзіць па суботах.
Вясёлага настрою ўдзельнікам кірмашу дадала наладжаная работнікамі раённага Дома культуры сумесна з сельскімі мастацкімі самадзейнымі калектывамі забаўляльная праграма: гучалі заўзятыя мелодыі і песні, сыпалі жартамі скамарохі, весялілі народ Мядзведзь і іншыя казачныя персанажы.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.