Справе міру — шчырасць нашых сэрцаў!

Згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь трэці аўторак верасня лічыцца ў нашай рэспубліцы святочным днём — Днём міру. Адзначаецца ён з 1998 года. А па рашэнні Генеральнай асамблеі ААН з 2001 года 21 верасня святкуецца Міжнародны дзень міру.
Пытанні міру, добрасуседства былі і застаюцца для беларускага народа асноватворнымі, і актыўная міратворчая дзейнасць многіх грамадскіх арганізацый нашай рэспублікі не губляе сваёй актуальнасці.

Важкі ўклад у захаванне міру ўносіць і раённае аддзяленне ГА “Беларускі фонд міру”, якое ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама В.У.Гаршкова, плённа працуюць актывісты і сябры фонду, многія жыхары раёна.
Асноўная скіраванасць дзейнасці раённай арганізацыі Фонду міру — увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, арганізацыя і ўдзел у дабрачынных і міратворчых мерапрыемствах, патрыятычнае і духоўнае выхаванне насельніцтва, асабліва моладзі, падтрымка найменьш абароненых слаёў насельніцтва, удзел у прапагандзе здаровага ладу жыцця, падтрымка адораных дзяцей і маладых талентаў, дзіцячых праграм, прапаганда сярод насельніцтва дабрачынных узносаў у Фонд міру як канкрэтнага клопату чалавека аб міры, шчасці, будучым.
На рахунку раённай арганізацыі шмат канкрэтных добрых спраў, не абыходзяцца без удзелу раённай арганізацыі Фонду міру і штогадовыя мерапрыемствы па ўшанаванні ветэранаў вайны і працы. Фонд міру таксама прымае ўдзел ва ўмацаванні спартыўна-матэрыяльнай базы раёна, падтрымлівае валанцёрскі рух, дзяцей з Лёўкавіцкага сацыяльнага прытулку, сацыяльна няўдачных сем’яў.
З 15 па 21 верасня ў рэспубліцы праходзіць Тыдзень міру. Ва ўстановах адукацыі, культуры, працоўных калектывах раёна і па месцы жыхарства наладжваюцца сустрэчы насельніцтва і моладзі з ветэранамі і ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, воінамі-інтэрнацыяналістамі. Пройдуць мерапрыемствы па добраўпарадкаванні помнікаў і месц пахавання абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны, а таксама паходы па месцах баявой і працоўнай славы, родным краі. Наогул, уся праводзімая на працягу Тыдня работа заклікана садзейнічаць захаванню і ўмацаванню міру ва ўсім свеце.
Зразумела, што такая дзейнасць магчымая толькі пры непасрэдным удзеле саміх грамадзян, бо Фонд міру фарміруецца выключна з добра- ахвотных ахвяраванняў. Таму не будзем абыякавымі, а акажам пасільную дапамогу ў справе па ўмацаванні міру, прапагандзе, увасабленні ў жыццё ідэй міласэрнасці і гуманізму, рэалізацыі міратворчых праграм!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.