У «Рассвеце» ідзе мантаж біягазавай устаноўкі

У СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага ідзе мантаж першай чаргі біягазавай устаноўкі, якая будзе самай моцнай у нашай краіне — на 4,8 МВт.
Устаноўка дасць магчымасць атрымліваць біягаз і біяўгнаенні пры дапамозе кіруемага анаэробнага раскладання арганікі бактэрыямі. Біягаз будзе спальвацца ў генерыруючых устаноўках, атрыманая электраэнергія паступіць у энергасетку вобласці. Па падліках спецыялістаў, пры рабоце ўстаноўкі на поўную магутнасць вырабляемай электраэнергіі хопіць для патрэб усяго нашага раёна. У тым ліку для рассветаўскага вялікага цяплічнага камбіната, побач з якім ўзводзіцца біягазавая ўстаноўка.
Зараз вядзецца мантаж абсталявання і біярэактараў, якія пастаўляе нямецкая фірма “LTV”. Работы праводзяцца пад кантролем і пры ўдзеле нямецкіх спецыялістаў. Да канца года плануецца ўвесці ў строй першую чаргу ўстаноўкі.
Праект рэалізуецца за кошт крэдытных рэсурсаў і ацэньваецца ў 11 млн. еўра.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.