Віншуем з прыбаўленнем!

Па дадзеных, прадастаўленых намеснікам галоўнага ўрача райбальніцы І.М.Паляковым, у ліпені і жніўні ў нашым раёне нарадзілася 36 малышоў. Цікава, што за гэтыя два летнія месяцы з’явілася аднолькавая колькасць хлопчыкаў і дзяўчынак — па 18 малышоў. Але ў ліпені дзяўчынак нарадзілася 11, а вось хлопчыкаў толькі 6.
У ліпені ўпершыню сталі матулямі кіраўчанкі Кацярына Фралова, Таццяна Багамолава, Наталля Бандарэнка, а таксама Ганна Байкова і Аляксандра Ультузуева з Мышкавіч, Алена Зацэпіна з Добасны, у іх нарадзіліся дачушкі. Першынцы-хлопчыкі нарадзіліся ў сем’ях Святланы Котавай, Марыны Малахавай з Кіраўска, Вольгі Гушчынай з Капусціна, Вольгі Івановай са Скрыпліцы, Вольгі Макарэвіч з Любоніч.
Дзяўчынкі з’явіліся ў сем’ях Юліі Паляковай, Кацярыны Саглаевай, Марыны Сураў’ёвай і Святланы Шыдлоўскай з Кіраўска, а таксама ў Наталлі Рублеўскай з Мышкавіч, яны сталі другімі дзецьмі ў іх сем’ях.
А вось сынок Наталлі Мялешкінай з Негаўлі стаў чацвёртым дзіцяці ў яе сем’і.

У жніўні хлопчыкі ўзялі рэванш, іх нарадзілася 12, а вось дзяўчынак — 7.
Упершыню сталі матулямі, нарадзіўшы сыночкаў, кіраўчанкі Алеся Шмаева, Наталля Каранкевіч і Алеся Сушкіна, а таксама Ганна Паферава з Мышкавіч, Людміла Хурсан з Пацавай Слабады, Вольга Грэк з Валосавіч, Таццяна Левіна з Барчыц. Дачушка стала першым дзіцём у сям’і Наталлі Ачыновіч з Кіраўска.
Другімі дзецьмі ў сем’ях сталі сыночкі Наталлі Бяляўскай і Анастасіі Калеснікавай з Кіраўска, Валянціны Пыцель з Паўлавіч. А вось у сем’ях Анастасіі Русанавай з Кіраўска, Надзеі Малахавай і Валерыі Ляшэнка з Барчыц, Людмілы Дзятлавай з Паўлавіч, Вольгі Берасневіч з Мышкавіч другімі дзецьмі сталі дачушкі.
Дзякуючы нарадзіўшымся хлопчыкам сем’і Святланы Бацюня з Кіраўска і Таццяны Ільюткінай з Лёўкавіч набылі статус мнагадзетных.
А вось у сям’і Наталлі Хвясько з Добасны пятым дзіцём у сям’і стала дачушка.
Шчыра жадаем матулям і іх малышам здароўя, пяшчоты, міру і спакою ў сем’ях!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.