Выбраны старшыня Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў

На сесіі Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў, якая адбылася 7 верасня бягучага года, старшынёй Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў выбраны Віталь Уладзіміравіч ГЛЕКАЎ, які з чэрвеня гэтага года часова выконваў абавязкі старшыні Мышкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.
В.У.Глекаў нарадзіўся ў 1980 годзе ў в.Пацава Слабада Кіраўскага раёна. Беларус. У 2002 годзе закончыў Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А.Куляшова па спецыяльнасці “Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны”.
Сваю працоўную дзейнасць пачаў у Любоніцкай СШ настаўнікам гісторыі. Затым праходзіў службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пасля службы працаваў настаўнікам гісторыі ў Баравіцкай СШ.
У сакавіку 2004 года В.У.Глекаў быў назначаны спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы Кіраўскага райвыканкама, потым — галоўным спецыялістам, а з сакавіка 2007 года па чэрвень 2011 года працаваў на пасадзе галоўнага спецыяліста аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян Кіраўскага райвыканкама.
Жанаты, разам з жонкай выхоўваюць дачку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.