Запалі сваю зорку!

У верасні таленавітым, ініцыятыўным, энергічным маладым людзям, валодаючым крэатыўным і неардынарным мысленнем, выдатнымі фізічнымі і прывабнымі знешнімі дадзенымі, прадастаўляецца магчымасць запаліць сваю зорку на небасхіле айчыннага шоу-бізнеса. Тэлеканал АНТ будзе праводзіць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці кастынгі адразу чатырох маштабных праектаў:
15 верасня, Магілёўскі абласны Палац культуры (пр-т Пушкіна, д.7)
VIII Нацыянальны конкурс прыгажосці “Міс Беларусь-2012”

На кастынг запрашаюцца дзяўчыны ва ўзросце ад 18 да 24 год, рост — не менш за 175 см, грамадзянкі Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі, не маюць дзяцей і не ўступілі ў шлюб. Пачатак у 10.00 гадзін.
Тэлепраект “Акадэмія талентаў”
Запрашаюцца юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 18 да 30 год з добрымі вакальнымі дадзенымі, артыстычнымі здольнасцямі, валодаючыя ўменнем творча прадставіць сваю асобу. Пачатак у 15.00 гадзін.
16 верасня, Магілёўскі абласны Палац культуры (пр-т Пушкіна, д.7)
Дзіцячы музычны тэлевізійны конкурс “Я спяваю”

Прыняць удзел прапаноўваецца вакальна адораным дзецям ва ўзросце да 14 год з няпоўных і мнагадзетных сем’яў, а таксама выхаванцам дзіцячых дамоў і інтэрнатаў. Пачатак у 10.00 гадзін.
Новы праект тэлеканала АНТ “Фактар смеху”
Мэта праекта — пошук таленавітых гумарыстаў. Да ўдзелу запрашаюцца асобы без абмежаванняў ва ўзросце, якія валодаюць камедыйным талентам, умеюць парадзіраваць і імправізаваць. Пачатак у 15.00 гадзін.
Тэлефоны для даведак: 8(0222) 22-81-28, 22-08-21, 32-91-60 — упраўленне культуры аблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.